21 февраля-Международный день родного языка

21.02.2023
Международный день родного языка. Этот праздник еще молодой. Он ведет свою историю с 2000 года, установлен ЮНЕСКО с целью содействия языковому и культурному разнообразию и многоязычию.

Мова...
Родная мова
У марах, у песнях, у снах.
Мае ў ёй кожнае слова
Свой колер, і смак, і пах.
Зліваюцца гукі ў словы
I ў рэчышча роднай мовы,
Як рэкі ў мора, цякуць,
I думкі мае плывуць
На хвалях і дзён, і начэй
Да сэрцаў людскіх і вачэй.

Анатоль Грачанікаў

 
У нашым дзіцячым садзе 21 лютага праводзіліся мерапрыемствы, прысвечаныя гэтай даце. З дзецьмі праведзены гутаркі аб роднай мове, родным краі і яго традыцыях. Гулялі ў беларускія гульні і выконвалі дыдактычныя заданні, чыталі беларускія мастацкія творы. Замацоўвалі веды нацыянальнай сімволікі і разам праспявалі гімн.