Мiжнародны дзень роднай мовы

21.02.2024
Магутнае слова, ты, роднае слова! Са мной ты на яве і ў сне; Душу мне затрэсла пагудкаю новай, Ты песень наўчыла мяне. Бяссмертнае слова, ты, роднае слова! Ты крыўды, няпраўды змагло; Хоць гналі цябе, накладалі аковы, Дый дарма: жывеш, як жыло! Свабоднае слова, ты, роднае слова! Зайграй ты смялей, весялей! Хоць гадзіны сыкаюць, кружацца совы, Жывеш ты на хвалу людзей. Загнанае слова, ты, роднае слова! Грымі ж над радзімай зямлёй: Што родная мова, хоць бедная мова, Мілей найбагатшай чужой! Купала Я. Роднае слова